Новы год для знявераных у Дзеду Марозу: прэзентацыя кнігі Андрэя Пакроўскага
Андрэй Пакроўскі прэзентуе сваю першую кнігу “Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза”, якая выйшла ў падсерыі “Пункт адліку” серыі “Кнігарня пісьменніка” ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у выдавецтве “ЛогвінаЎ”. У прэзентацыі, якая пройдзе пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”, возьмуць удзел Павел Анціпаў, Кірыл Дубоўскі, Віялета Пачкоўская, Уладзь Лянкевіч, а таксама старшыня СБП Барыс Пятровіч. Чакаецца навагодняя елка! Імпрэза пачнецца 23 лістапада ў 18.30 у галерэі “Ў” па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 37А і скончыцца аўтограф-сесіяй аўтара ў кнігарні “логвінаЎ”. Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса. Пра аўтара: Празаік і мастак. Нарадзіўся ў Гародні, цяпер жыве ў Мінску. Лаўрэат конкурсаў беларускага ПЭН-Цэнтра. Сябе пісьменнік характарызуе так: “Характар блізкі да…
Чытаць цалкам