Вандроўка “У пошуках ідыш”
Разам з Алесем Астравухам — мастаком-рэстаўратарам, аўтарам ідыш-беларускага слоўніка і знаўцам габрэйскай культуры — наведаем роднае мястэчка славутага мастака габрэйска-беларуска-французскай школы (сябра Амедэа Мадыльяні і Пабла Пікаса) Хаіма Суціна Смілавічы і прысвечаны яму незвычайны музей, пачуем “легенды Інваліднай вуліцы” ў “цудоўным, высокакультурным месце” Бабруйску, пазнаёмімся з маленькай, але бязмежна гасціннай габрэйскай абшчынай мястэчка Парычы на рацэ Бярэзіне, адзначым цудоўнае габрэйскае свята Сукот у коле сапраўдных бабруйчан! Пазнаёмімся з незвычайнай і каларытнай мовай ідыш. У выкананні Алеся Астравуха і Аляксея Жбанава пачуем прыгожыя песні на гэтай мове. Будзе магчымасць спяваць разам. Пакаштуем традыцыйныя стравы габрэйскай кухні. Паўдзельнічаем у творчых спаборніцтвах з каштоўнымі прызамі. Zol es zayn eykh voyl bakumen! Кошт вандроўкі — 125 тыс.: транспарт (каля 500 км); музей-кавярня Хаіма Суціна ў Смілавічах; экскурсіі па Смілавічах, Бабруйску, Парычах; гарбата-кава;…
Чытаць цалкам