№3: Ад Хэлаўіна да Калядаў

№3: Ад Хэлаўіна да Калядаў

Вось і надышоў канец году – самы загадкавы і таямнічы час. Давайце зірнем на каляндар: усё самае цікавае пачалося яшчэ ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада – Хэлаўін, Дзень Усіх Святых. Менавіта ў гэтую ноч у свет выходзяць самыя розныя духі і пачвары – і румынскія вурдалакі (пра што сведчыць класік румынскага рамантызму Міхай Эмінэску), і здані багатага ўяўлення сёлетняга юбіляра Эдгара Алана По...

Чытаць далей

КАЛЯНДАР



ДЗЕНЬ УСІХ СВЯТЫХ

Эдгар ПоКалодзеж і ківач. Апавяданне Авальны партрэт. Апавяданне Марэла. Апавяданне Міхай ЭмінэскуВупыры. Паэма Мэры ШэліФранкенштэйн (урывак). Раман Вальтэр СкотШэры манах. Балада Роберт СаўціСталец Святога Міхаіла. Балады Леў СтахоўскіТагасветнае Апавяданне

ДЗЯДЫ

Тэадор НарбутПра суд божы, неба альбо пекла.  Адам МіцкевічДаследаванні славянскіх старажытнасцяў. Лекцыя

ДЗЕНЬ ЧОРНЫХ КАТОЎ

Святаслаў Альшэнка-ВільхаРуды кот. Апавяданне Говард Філіпс ЛаўкрафтКліч Ктулху. Апавяданне Жэрар дэ НэрвальЗялёная пачвара. Апавяданне Руноскэ АкутагаваКапы. Аповесць Герберт ЎэлсЧалавек, які ўмеў рабіць цуды. Апавяданне

НОЧ СТУДЭНТА

Ханс Хайнц ЭверсПавучыха. Апавяданне Макс БірбамЭнох Сомс. Апавяданне Мантэгю Родс ДжэймсСтудня стогнаў. Апавяданне Нататкі каноніка Альберыка. Апавяданне Вячаслаў КупрыянаўПрыцемкі пыхлівасці. Вершы Богдан ЗадураТруны з Ікеа. Вершы


СТРАХАДЗЁР

Артур Конан ДойлГісторыя лэдзі Сэнакс. Апавяданне Вусцішны пакой. Апавяданне СакіАдчыненае акно. Апавяданне Леапольда ЛугонэсНябожчык. Апавяданне Неадпрэчны. Апавяданне Густаў МайрынкЧалавек на бутлі. Апавяданне

ПАЧАТАК ЗІМЫ

Іван БунінБалада. Апавяданне Зімні сон. Апавяданне Снежны бык. Апавяданне

ЮР’ЕЎ ДЗЕНЬ

Юрый ВінічукКроў-любоў. Апавяданне Дзень анёла. Апавяданне Жоўтая хустка. Апавяданне Аксана ДрагаманаваЧырвоныя ружы. Апавяданне

ЁЛЬ

Казка пра Ёнса, які хацеў навучыцца трымцець. Казка Сёстры са шклянымі сэрцамі. Казка Стары чараўнік. Казка

КАЛЯДЫ

Чарлз ДыкенсКалядны харал. Аповесць О.ГенрыДары мудрацоў. Навэла Апошні лісток. Навэла Павел ГюлеФранц Карл Вэбэр. Апавяданне Іосіф БродскіСнег ідзе, пакідаючы ў меншасці свет... Вершы Жоржы ды СэнаЧаму ў Дзеда Мароза белая барада. Апавяданне Эрнэст БрыльМалітва на час Адвенту. Верш Багдан-Ігар АнтонычІ неба падае на хаты... Вершы Сяргій ЖаданГоспэлс і спірычуэлс.  Мэры Крыстмас, Джызус Крайст! Батлейка


ЗБОР-КАЛЯДА

Пераклады пераможцаў конкурсу

ГОСЦЬ У ХАТУ

Юрый Вінічук:Трэба не быць сквапным, каб падараваць твор іншаму. Інтэрв'ю Ян Максімюк, Сяргей Шупа:Мы кіруемся асабістымі сімпатыямі. Інтэрв'ю

КАЛЯДНЫ ПАЗЛ

Рэйтынг перакладных кніг-2009  Ганна ЯнкутаУзгадкі пра 2009 год. Агляд

ВЫКЛІКАЮЧЫ ДУХАЎ

Наталля ЛамекаКанцэпцыя “двайнога бачання” сусвету ў навэлістыцы Г. Майрынка Мікалай ГумілёўБалады Роберта Саўці Наталля КалядкаАд мiстычных пачвараў да пачварнай мiстыкi: вытокi i трансфармацыi гатычнай лiтаратуры Паліна МаслянковаПераклады навэлы Эрнэста Хэмінгуэя “The Old Man and the Sea”: вынік перакладчыцкага спаборніцтва Карлас Шэрман Мастацкі пераклад і нацыянальная свядомасць

КАЛЯДНЫЯ ЗОРКІ

Ян Максімюк:Праца беларускага літаратурнага перакладчыка – гэта кантраляваная шызафрэнія Сяргей Шупа:Сапраўдны пераклад – гэта пераклад прозы

№3: Ад Хэлаўіна да Калядаў

30 снежня 2009

№3: Ад Хэлаўіна да Калядаў

Вось і надышоў канец году – самы загадкавы і таямнічы час. Давайце зірнем на каляндар: усё самае цікавае пачалося яшчэ ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада – Хэлаўін, Дзень Усіх Святых. Менавіта ў гэтую ноч у свет выходзяць самыя розныя духі і пачвары – і румынскія вурдалакі (пра што сведчыць класік румынскага рамантызму Міхай Эмінэску), і здані багатага ўяўлення сёлетняга юбіляра Эдгара Алана По, і вусцішнае, хаця не пазбаўленае абаяльнасці стварэнне Франкенштэйна (якое дакладна і праўдзіва апісала Мэры Шэлі), і многія іншыя. А Вальтэр Скот пакідае чытача сам-насам са сваім уяўленнем у самым цікавым і жудасным месцы сваёй балады – і мы мусім самі здагадвацца, што адбылося далей з трагічным і крышачку д’ябальскім яе героем.

Пасля надыходзіць час сустэчы з памерлымі продкамі – Дзяды. А хто, як не Адам Міцкевіч, знае пра нашых продкаў найбольш? Праўда, на старонках гэтага нумару ён з’явіцца зусім не як аўтар знакамітай паэмы, напісанай ці то ў Вільні, ці то ў Коўна, ці то ў Дрэздэне, а як аўтар цыклу лекцыяў, прачытаных (дакладна!) у Парыжы. Разам з ім пра бытаванне нашых продкаў будзе расказваць Тэадор Нарбут.

Вы ведаеце, што 17 лістапада – не толькі дзень студэнта, але яшчэ і дзень чорных катоў? У ролі герояў гэтага нечаканага свята будуць выступаць самыя розныя істоты: і Ктулху, і зялёная пачвара, і рачныя духі-капы, і яшчэ нехта. А студэнтам спаць уначы не дасць (невядома, ад страху ці ад таго, што на тое, што выходзіць за межы праграмы, у студэнта застаецца толькі ноч) ні класік гатычна-антыкварнай літаратуры М. Р. Джэймс, ні дэкадэнт-карыкатурыст Макс Бірбам, ні страшнаваты немец Ханс Хайнц Эверс.

21 лістапада нашыя продкі адзначалі Страхадзёр, які мы прапануем вам правесці крыху ў іншым ключы і разам з Сакі, сэрам Артурам Конанам Дойлам, абазнаным у алхіміі душы Густавам Майрынкам і Леапольда Лугонэсам пажадаць, каб страху вам здзірала ад страху, а не ад ветру, і яшчэ – ад моцнага эстэтычнага ўзрушэння. Апавяданні ў гэтым раздзеле збольшага кароткія, але часам пяць хвілін жаху могуць падацца сапраўднай вечнасцю...

1 снежня зіма ў нас пачнецца з Івана Буніна. А Юр’еў дзень мы будзем адзначаць з Юрыем Вінічуком, галоўным містыфікатарам і спецыялістам па готыцы ва ўкраінскай літаратуры. Дарэчы, апавяданні з яго “Анталогіі ўкраінскай готыкі” варта чытаць у розныя дні году; рэкамендацыі па асобных творах вы знойдзеце ў нашым календары. Юрый Вінічук – таксама пачэсны святочны госць трэцяга нумару часопіса, пагутарыць з якім можна ў нашай хаце.

Дзень зімовага сонцавароту, германска-скандынаўскі Ёль, мы прапануем вам адзначыць разам са шведамі, а дакладней, са шведскімі казкамі. Але не спяшайцеся чытаць іх дзецям нанач – хто ведае, што ў гэтых казках можа адбыцца...

Каляды – самае чаканае свята для многіх краін, і мы запрашаем адзначыць яго разам з дзівакаватым ангельцам Чарлзам Дыкенсам і яго не менш дзівакаватым героем Скруджам, вясёлым амерыканцам О. Генры і яго кранальнымі мудрацамі і не забыць запрасіць за калядны стол палякаў і партугальцаў. На Каляды самы час пачытаць яшчэ аднаго юбіляра гэтага году – Багдана-Ігара Антоныча, а таксама любімых многімі Сяргія Жадана і Іосіфа Бродскага.

Добра пакалядаваўшы, мы адкрыем перад вамі свае мяхі і пакажам, чым мы багатыя і якую радасць прынеслі нам пераможцы другога конкурсу часопіса “ПрайдзіСвет”. Гэта – “Збор-каляда”, найлепшыя, а часам нават вельмі нечаканыя пераклады, дасланыя ў рэдакцыю паміж Хэлаўінам і Калядамі. Пасля гэтага нам застанецца толькі ўспомніць добрым словам 2009 год, які ўжо амаль сыходзіць, і разам з крытыкамі выклікаць духаў пісьменнікаў, каб паглядзець на іх творы новымі вачыма.

Што яшчэ засталося? Хіба толькі злавіць калядную зорку і загадаць жаданне. А калядных зорак у нас ажно дзве: Сяргей Шупа і Ян Максімюк раскажуць пра сакрэты перакладчыцкага майстэрства і адкажуць на самыя хвалюючыя пытанні, у тым ліку пра тое, колькі моваў ведае першы і калі другі збіраецца выдаваць працяг Джойсавага “Уліса”. Яны ж – таксама пачэсныя госці ў нашай святочнай хаце.

Вясёлых табе святаў, дарагі чытач, і прыемнага знаёмства з календаром! А ў канцы – прароцтва на наступны год: веснавы нумар часопіса “ПрайдзіСвет” будзе прысвечаны вундэркіндам літаратуры, у літаратуры і ад літаратуры.

Юліі Цэзары і папы Грыгорыі беларускага каляндаразнаўства
454