№5-6: Выкраданне Еўропы

№5-6: Выкраданне Еўропы

А чаму мы, уласна, лічым, што гэта бык выкраў Еўропу і аднёс яе на спіне на востраў Крыт? Прасцей было б паверыць, што смажанага быка прынеслі Еўропе на вячэру, альбо што бык мірна пасвіўся непадалёк ад яе маёнтка, альбо што вушы быка кінуў да ног Еўропы нейкі закаханы тарэадор. Міфы заўсёды пакідаюць немалую прастору для інтэрпрэтацыяў...

Чытаць далей

Версія Еўропы


Інтрыгі Еўропы

Сюзана КларкМісіс Маб. Апавяданне Інгеборг БахманТаямніцы прынцэсы Кагранскай. Урывак з рамана “Маліна” Джэйн ОстэнПыха і перадузятасць. Урывак з рамана Тэрэза ВэйгаСлуга. Апавяданне

Метамарфозы Еўропы

Шарлота Пэркінс ГілманЖоўтыя шпалеры.  Апавяданне Фрэнсіс СтывенсВыспа-сяброўка. Апавяданне Джойс Кэрал ОўтсТры дзяўчыны. Апавяданне Дзяўчына з падбітым вокам. Апавяданне

Каханні Еўропы

Марыя ФранцузскаяЛэ пра бружмель Лэ пра салаўя Сара ТысдэйлМая любоў – без міру... Вершы СапфоГімн Афрадыце. Вершы Лена Элтангсвятлейшы ад грэцкай натуры. Вершы Марына ЦвятаеваКаменны анёл. Урывак з п’есы

Пакуты Еўропы

Вольга ТакарчукПравек. Урывак з рамана Аксана ЗабужкаСястра, сястра. Апавяданне Пэтра ДваржакаваЯ – голад. Фрагменты кнігі Марыя КанапніцкаяДым. Апавяданне Банасёва. Апавяданне
 

№5-6: Выкраданне Еўропы

23 верасня 2010

№5-6: Выкраданне Еўропы

А чаму мы, уласна, лічым, што гэта бык выкраў Еўропу і аднёс яе на спіне на востраў Крыт? Прасцей было б паверыць, што смажанага быка прынеслі Еўропе на вячэру, альбо што бык мірна пасвіўся непадалёк ад яе маёнтка, альбо што вушы быка кінуў да ног Еўропы нейкі закаханы тарэадор. Міфы заўсёды пакідаюць немалую прастору для інтэрпрэтацыяў. У любым выпадку, перш за ўсё варта выслухаць аргументы абодвух бакоў, перш чым высвятляць, які з іх пацярпелы.

Прайдзісвет - ВЫКРАДАННЕ ЕЎРОПЫГаварыць, безумоўна, будзе ў асноўным Еўропа. Яна раскажа пра ўсе свае крыўды, пакуты, развагі і каханні. За доўгія стагоддзі і тысячагоддзі гісторыі – ад самых часоў Сапфо – іх назбіралася прыстойная колькасць. І падбітае вока, і пара ядвабных панчохаў, і пыха з перадузятасцю, і жыццёвыя авантуры – усяго хапіла. Еўропа збірае свае думкі і ўспаміны, каб выкласці імі мінойскія мазаікі – на якой зноў жа будзе выяўлены бык, бо ўсе яго сляды амаль заўсёды вядуць на Крыт. Але мазаікі – не адзіная забава Еўропы, якая часам выпраўляецца самастойна даследаваць Лабірынт, зусім не хвалюючыся пра тое, што дзесьці за паваротам хаваецца жахлівы Мінатаўр (зрэшты, калі верыць міфам, ён, пабочны сын жонкі аднаго з праўнукаў Еўропы, Мінаса, ёй амаль што сваяк). Еўропа прадзе арыяднаву нітку міфа, і ён робіцца даўжынёй з цэлае жыццё – каб пасля даць магчымасць Тэсею (і не яму аднаму) уратавацца ў змрочных лёхах.

Бык не застанецца ўбаку і распіша сваё бачанне праблемы выкрадання. Яму таксама ёсць пра што расказаць і на што пажаліцца: магчыма, Еўропа біла яго вытанчанымі ножкамі па баках, драпалася і крычала на самае вуха “Адпусці! Адпусці!”, зрэшты, не вельмі настойваючы. Бо далёка не кожны бык можа замілавана прашаптаць: “ціхая, быццам вада, сонная, нібы артэрыя...”. Далёка не кожны можа крыху паіранізаваць і тут жа пераскочыць на іншую тэму. Ці ператварыцца ў лебедзя і знікнуць у пошуках новых прыгодаў. Дый выкрасці Еўропу атрымліваецца не заўсёды: камусьці выпадае сустрэча са сфінксам, камусьці – з дачкой Ліліт. Міфы растуць, як аліўкі пасля цёплага лета, зелянеюць, потым разгаліноўваюцца і сцякаюць алеем, ладанам і мірай. Застаецца толькі збіраць ураджай, а гэта – справа не аднаго дня. Бо ў кожнага – свая Еўропа.

 

Збіральнікі міфаў

563