У нумары:
Вольга Гапеева / Corpus mutatum: развагі пра агіднае (эсэ)
Святлана Смульская / Эрас і Танатас (развагі пра агіднае ў кіно)
Алесь Туровіч / Агіда (эсэ)
Маргарыта Аляшкевіч / Агідныя кнігі пад мікраскопам і бензапілой (пра раман Юрыя Станкевіча “П’яўка”)
Кастусь Чарнец / Яны (эсэ)
Вольга Архіпава / Фупрэматызм (асэнсаванне “фундаментальнага супрэматызму” ў беларускім мастацтве)
Таццяна Арцімовіч / Game is NOT over (развагі пра спектакль “Пасля” тэатра “ІнЖэст”)
Мак Разанаў / Агіда й час (пра “Беларускі клімат”)
А таксама: агляд выставы Руслана Вашкевіча “Шкала Рыхтэра”, інтэрв’ю з мастаком Сяргеем Шабохіным, “Лісты з Лондана” Фараона Жыжаля, апавяданне Сяргея Календы “Пах памерлых”, пераклады вершаў Арцюра Рэмбо і дыялогаў Сэмюэля Бэкета і Жоржа Дзюцюі.
“…Апісваючы суаднесенасць прыгожага і агіднага, Сьюзан Зонтаг кажа: “Вобраз павінен прывесці гледача ў жах. І вось у гэтай terribilite і будзе хавацца прываблівая сіла прыгажосці…” Перайначыўшы, можна сказаць, што ў руінах цела таксама ёсць свая прыгажосць. Інакш як можна патлумачыць тое, што часам калецтва прыцягвае нашую ўвагу нашмат больш за прыгажосць?..” (З эсэ Вольгі Гапеевай “Corpus mutatum: развагі пра агіднае”).
Нумар можна набыць у кнігарні “логвінаЎ” (Мінск, пр-т Незалежнасцi, 37а).