№17: Гульня ў гарады

№17: Гульня ў гарады

У новым, сямнаццатым, нумары мы спрабуем паглядзець, якімі бачаць свае гарады нашы сучаснікі і аднадумцы, пісьменнікі і пісьменніцы ХХІ стагоддзя.

Чытаць далей

Прэмія

Літаратурная прэмія часопіса

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2013)

22 снежня ў кнігарні “логвінаЎ” рада інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” падчас “Каляднай вечарынкі” ўзнагародзіла найлепшых перакладчыкаў за 2013 год. Цырымонія ўручэння прайшла ў пяты раз.У трох намінацыях лаўрэатамі былі названыя Андрэй Хадановіч (паэзія), Вераніка Бяльковіч (проза) і Альгерд Бахарэвіч (публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”). Пераможцы атрымалі лямцавыя статуэткі аўтарства Веранікі Фаміной і дыпломы.Акрамя пераможцаў свае пераклады прачыталі Ірына Герасімовіч і Марыя Мартысевіч.Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў  наступным чынам:ПрозаАльгерд Бахарэвіч: браты Грымы “Казкі”Вераніка Бяльковіч: Ірэна Доўскава “Моцны Жбуць”Марыя Мартысевіч: Багуміл Грабал “Я абслугоўваў ангельскага караля”Сяргей Сматрычэнка: Міхал Вівэг “Цудоўныя гады сабаку пад хвост”Максім Шчур: Эган Бонды “Запрашэнне на вячэру” ПаэзіяІрына Герасімовіч: Ільма Ракуза…

Чытаць цалкам
Літаратурная прэмія часопіса

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2012)

Узнагароджанне найлепшых перакладчыкаў на беларускую прайшло 30 верасня 2013 года. Перакладчыкі былі ўганараваныя ў трох намінацыях: “Проза” (Сяргей Шупа), “Паэзія” (Лявон Баршчэўскі) і “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет” (Аляксей Жбанаў).З кароткага спісу прэтэндэнтаў найбольшая колькасць была прадстаўленая празаічнымі творамі: 8 раманаў і зборнікаў апавяданняў з пяці моваў. З найлепшых паэтычных перакладаў кнігай прадстаўленая толькі адна, астатнія былі надрукаваныя ў шэрагу літаратурных часопісаў. Затое сярод моваў паэтычных падборак такія не надта папулярныя ў Беларусі, як кітайская, лацінская і старагрэцкая. У намінацыю “Пераклад у часопісе “ПрайдзіСвет” трапілі 4 аўтары, чые творы былі надрукаваныя ў 9-м і 10-м нумарах выдання. Плануецца, што ў вечарыне возьмуць удзел як намінанты на прэмію, так і сябры журы. Пачатак а 19-й. Адрас кнігарні “логвінаЎ”: пр-т Незалежнасці,…

Чытаць цалкам
Літаратурная прэмія часопіса

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2011)

27 чэрвеня 2012 года адбылася цырымонія абвяшчэння і ўзнагароджання пераможцаў і фіналістаў прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшы пераклад у 2011 годзе. Імі сталі Алеся Башарымава (Проза), Марыя Мартысевіч (Паэзія) і Антон Францішак Брыль (ПрайдзіСвет).     У якасці ўзнагароды пераможцы прэміі атрымалі статуэткі аўтарства Людмілы Скітовіч. І лаўрэаты, і фіналісты былі ўганараваныя памятнымі дыпломамі.       Цалкам спіс прэтэндэнтаў на прэмію выглядаў наступным чынам:   Проза   1. Альгерд Бахарэвіч: Шміт, Катрын. Ты не памрэш: раман / пер. Альгерда Бахарэвіча. — Мінск: “Макбел”, 2011. 2. Алеся Башарымава: Янсан, Тувэ. Капялюш чарадзея / пер. Алесі Башарымавай. — Мінск: Зміцер Колас, 2011. 3. Марына Шода: Мілаш, Чэслаў. Родная Еўропа / пер. Марыны Шоды. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2011. 4. Сяргей Шупа: “Сараеўскае Мальбара” Міленкі Ергавіча, ARCHE-Пачатак: Уяўляючы…

Чытаць цалкам
Літаратурная прэмія часопіса

Літаратурная прэмія часопіса "ПрайдзіСвет" для перакладчыкаў (2010)

15 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” прайшла цырымонія ўручэння другой прэміі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2010 году. Прэмія ўручалася ў трох намінацыях: 1. Проза; 2. Паэзія; 3. Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.   Пераможцам у намінацыі “Проза” стала Вольга Калацкая з перакладам рамана Тоні Парсанза “Мужчына і хлопчык”, у намінацыі “Паэзія” – Андрэй Хадановіч з перакладамі вершаў Арцюра Рэмбо, Мар’яны Саўкі, Андрыя Бондара і Дзмітра Лазуткіна, у намінацыі “Пераклад у “ПрайдзіСвеце” – Сяргей Сматрычэнка з падборкай вершаў Вацлава Граб’е. У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі:   1) Лявон Баршчэўскі, перакладчык, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук; 2) Зміцер Колас, перакладчык, выдавец; 3) Барыс Пятровіч, пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў"; 4) Марына Рагачэўская, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук, выкладчык МДЛУ; 5) Людміла…

Чытаць цалкам
Новая літаратурная прэмія для перакладчыкаў (2009)

Новая літаратурная прэмія для перакладчыкаў (2009)

Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” і Беларускі ПЭН-цэнтр абвясцілі пра заснаванне першай штогадовай літаратурнай прэміі для беларускіх перакладчыкаў – Прэміі часопіса “ПрайдзіСвет”.   Сёлета прысуджэнне прайшло ўпершыню, і яе лаўрэатамі былі абвешчаныя перакладчыкі, чые творы з’яўляліся ў друку цягам 2009 году. Абранне найлепшых у галіне мастацкага перакладу прайшло па трох намінацыях: 1) “Проза”; 2) “Паэзія”; і 3) “Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”.   Пераможцамі прэміі і ўладальнікамі статуэтак ад “ПрайдзіСвета” сталі:   Проза: Вера Бурлак: Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса // ARCHE-10, 2009. Паэзія: Антон Францішак Брыль: Бэўвульф. Першыя раздзелы паэмы // Дзеяслоў-38, 2009. Публікацыя ў часопісе “ПрайдзіСвет”: Ганна Янкута: Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэрхоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.   За важкі ўнёсак у развіццё школы беларускага перакладу пячатка Майстра перакладу адышла…

Чытаць цалкам