№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Кніга

Найлепшыя кніжныя вокладкі 2013 года па версіі The New York Times

Найлепшыя кніжныя вокладкі 2013 года па версіі The New York Times

Дадатак да The New York Times — Sunday Book Review — склаў спіс 12 найлепшых вокладак 2013 года.   “The Lover” by Marguerite Duras Designed by Peter Mendelsund. “The Circle” by Dave Eggers Designed by Jessica Hische.   “East of Denver” by Gregory Hill Designed by Devin Washburn.   “Ulysses” by James Joyce Designed by Peter Mendelsund.     “F: Poems” by Franz Wright Designed by Carol Carson.   “That Smell” and “Notes From Prison” by Sonallah Ibrahim Designed by Paul Sahre. “How Best to Avoid Dying” by Owen Egerton Designed by Matt Dorfman.   “Without Their Permission” by Alexis Ohanian Designed by Oliver Munday. “My Last Sigh” by Luis Buñuel Designed by John Gall.   “Middle C” by William H. Gass Designed by Gabriele Wilson.   “Fear of Flying” by Erica Jong Illustration by Noma Bar. Designed by Paul Buckley.   “The Art of Sleeping Alone” by Sophie Fontanel Designed by Ben Wiseman.

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі

Залаты век ілюстрацыі

Усё гэта зрабілася магчымым дзякуючы тэхнічнаму прарыву ў паліграфіі. Фотамеханічная рэпрадукцыя, вынайдзеная яшчэ ў ХІХ стагоддзі, значна павысіла патэнцыял ілюстрацыйнага мастацтва, з’явілася магчымасць неабмежаванага рэпрадукавання любой выявы. Гэта паспрыяла ўзнікненню вялізнай колькасці тэхнік выканання рэпрадукцый. У Еўропе значны ўплыў на мастакоў Залатога веку зрабілі прэрафаэліты, а таксама такія збольшага арыентаваныя на дызайн мастацкія рухі, як Рух мастацтва і рамёстваў (Arts and Crafts movement), ар-нуво (Art Nouveau), група “Набі”. Найбуйнейшымі ілюстратарамі гэтага часу ў Еўропе лічацца Ўолтэр Крэйн (Вялікабрытанія), Артур Рэкхэм (Вялікабрытанія), Эдмунд Дзюлак (Вялікабрытанія — Францыя), Обры Бёрдслі (Вялікабрытанія), Кей Нільсэн (Данія), Ён Баўэр (Швецыя) і інш. У ЗША да найлепшых ілюстратараў таго часу залічваюць Мэксуэла Пэрыша, Эдвіна Остына Эбі, Н. К. Ўает і іншых. Расійскія кніжныя мастакі — В. М. Васняцоў, І. Я. Білібін, М. А. Урубель і іншыя. Імёнаў цікавых і таленавітых…

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Гары Кларк

Залаты век ілюстрацыі: Гары Кларк

Гары Кларк (Harry Clark) (1889—1931) Ірландскі ілюстратар і аўтар вітражоў, адзін з лідараў ірландскага Руху мастацтваў і рамёстваў (Arts and Crafts Movement). Маляваў Кларк з дзяцінства, а з 16 гадоў вучыўся ў свайго бацькі мастацтву вітражу. У 1910—1913 гады Кларк вучыўся ў Дублінскай мастацкай школе, дзе атрымаў 3 залатыя медалі і 2 стыпендыі. Чытаць біяграфію далей. Ілюстрацыі да казак Шарля Перо                                

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Кей Нільсэн

Залаты век ілюстрацыі: Кей Нільсэн

Кей Нільсэн (Kay Nielsen) (1886—1957) Дацкі ілюстратар. Нарадзіўся ў Капенгагене ў творчай сям’і. Вывучаў мастацтва ў Парыжы, пасля пераехаў у Англію. Сваю першую замову ён атрымаў у 1913 годзе ад выдавецтва Hodder and Stoughton — праілюстраваць зборнік казак “У пудры і крыналіне: казкі, пераказаныя сэрам Артурам Томасам Куілерам-Кутчам”. У тым жа годзе ён праілюстраваў казкі Шарля Перо “Прыгажуня ў сонным лесе”, “Кот у ботах”, “Папялушка” і “Сіняя барада” на замову штотыднёвіка The Illustrated London News. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да зборніка "У пудры і крыналіне: казкі, пераказаныя сэрам Артурам Томасам Куілерам-Кутчам"                   Ілюстрацыі да казак братоў Грымаў               Ілюстрацыі да кнігі "Старыя казкі з Поўначы (“На ўсход ад Сонца, на захад ад Месяца”)"          

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Артур Рэкхэм

Залаты век ілюстрацыі: Артур Рэкхэм

Артур Рэкхэм (Arthur Rackham) (1867—1939) Знакаміты ангельскі ілюстратар, які пачаў сваю кар’еру клеркам у Вестмінстэрскай канторы Таварыства страхавання ад пажару, калі яму было 18 гадоў. Тады ж паступіў у мастацкую школу. З 1891 году супрацоўнічаў з газетамі як рэпарцёр і ілюстратар. Яго першыя ілюстрацыі з’явіліся ў 1893 годзе ў кнізе Томаса Родса To the Other Side, але першая сур’ёзная яго кніга выйшла ў 1894. З таго часу кніжная ілюстрацыя зрабілася справай яго жыцця, і па-сапраўднаму мастацкі талент Рэкхэма раскрыўся ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да кнігі "Аліса ў Краіне цудаў" (Л. Кэрал)                       Ілюстрацыі да кнігі "Пітэр Пэн у Кенсінгcтанскім садзе" (Дж. М. Бары)                 Ілюстрацыі да кнігі "Падарожжы Гулівера" (Дж. Свіфт)         Ілюстрацыі да казак братоў Грымаў                     Глядзіце таксама: Андэрсэн,…

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Эдмунд Дзюлак

Залаты век ілюстрацыі: Эдмунд Дзюлак

Эдмунд Дзюлак (Edmund Dulac) (1882—1953) Адзін з найбуйнейшых французскіх і ангельскіх мастакоў-ілюстратараў. Нарадзіўся ў Тулузе (Францыя). Акадэмічную адукацыю пачаў з вывучэння права ў Тулузскім універсітэце, тады ж слухаў лекцыі ў Тулузскай акадэміі прыгожых мастацтваў. Стаміўшыся ад юрыспрудэнцыі і атрымаўшы некалькі мастацкіх прэміяў за 1900 год, ён вырашае цалкам прысвяціць сябе навучанню ў Акадэміі. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да кнігі "Сінбад-мараход"         Ілюстрацыі да казак Х.К. Андэрсэна                           Глядзіце таксама: Андэрсэн, Ханс Крысціян. Русалачка (Den lille Havfrue). Казка.

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт

Залаты век ілюстрацыі: Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт

Вірджынія Фрэнсіс Стэрэт (Virginia Frances Sterrett) (1900—1931) Амерыканская ілюстратарка. Нарадзілася ў Чыкага. Пасля смерці бацькі сям’я пераехала ў Місуры, дзе дзяўчынка атрымала некалькі ўзнагародаў на Канзаскім дзяржаўным кірмашы (1913). Гэта натхніла яе і надалей займацца маляваннем. У 1915 годзе сям’я вярнулася ў Чыкага, дзе Вірджынія паступіла ў Мастацкі інстытут і атрымала стыпендыю. Аднак менш чым праз год яна была вымушаная кінуць навучанне праз хваробу маці. Стэрэт адна карміла сям’ю, уладкаваўшыся на працу ў мастацкае рэкламнае агенцтва. У хуткім часе ёй самой быў пастаўлены дыягназ “туберкулёз”. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да "Старых французскіх казак" (Графіня дэ Сэгюр)                       Ілюстрацыі да "Казак тысячы і адной ночы"                

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Іда Рэнтул Аўтуэйт

Залаты век ілюстрацыі: Іда Рэнтул Аўтуэйт

Іда Рэнтул Аўтуэйт (Ida Rentoul Outhwaite ) (1888—1960) Аўстралійская ілюстратарка дзіцячых кніг. Адукацыю атрымала ў Прэсвітэрыянскім жаночым каледжы ў Мельбурне. У асноўным працавала з пяром, атрамантам і акварэллю. Яе першыя ілюстрацыі былі надрукаваныя ў часопісе The New Idea ў 1904 годзе, калі мастачцы было 15 гадоў. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да розных выданняў                                                  

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Чарлз Робінсан

Залаты век ілюстрацыі: Чарлз Робінсан

Чарлз Робінсан (Charles Robinson) (1870—1937) Брытанскі ілюстратар. Нарадзіўся ў сям’і ілюстратара і ўспадкаваў прафесію бацькі, як і яго браты Томас і Ўільям Робінсаны. Атрымаў месца ў Каралеўскай акадэміі, аднак вучыцца там не змог праз недахоп грошай. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да кнігі "Аліса ў Краіне цудаў" (Л. Кэрал)               Ілюстрацыі да казак О. Ўайлда                     Ілюстрацыі да кнігі "Чатыры чэмпіёны Вялікабрытаніі і Ірландыі"        

Чытаць цалкам
Залаты век ілюстрацыі: Ён Баўэр

Залаты век ілюстрацыі: Ён Баўэр

Ён Баўэр (John Bauer) (1882—1918) Шведскі мастак і ілюстратар. Нарадзіўся і вырас у горадзе Ёнчопінг на поўдні Швецыі разам з сястрой і двума братамі. Ранняя смерць сястры зрабіла моцнае ўражанне на Ёна і яго братоў. З дзяцінства хлопчык маляваў. У 16-гадовым узросце ён пераехаў у Стакгольм і праз два гады паступіў у Шведскую каралеўскую акадэмію мастацтваў. Першая важная кніга, да якой ён выканаў ілюстрацыі, выйшла ў 1904 годзе. Чытаць біяграфію далей.   Ілюстрацыі да штогадовага зборніка казак “Сярод томтэ і троляў”                                           Глядзіце таксама: Валенберг, Анна. Жамчужныя каралі (Drottningens halsband). Казка. Отэрдаль, Жанна Луіза. Прынц без ценю (Prinsen utan skugga). Казка.

Чытаць цалкам